Civil Rights Defenders: Мала што змянілася ў Беларусі з часу прэзідэнцкіх выбараў 2010 года
19 снежня 2013 года спаўняецца роўна тры гады з таго часу, як Аляксандра Лукашэнкі ў чацвёрты раз перамог на выбарах, атрымаўшы амаль 80 % галасоў. Самі выбары былі азмрочаны гвалтам, арыштамі, затрыманнямі і абвінавачваннямі ў фальсіфікацыі выбараў з боку бальшыні дэмакратычнага свету і нязгодных у самой краіне.
Праз тры гады пасля падаўлення пратэстаў, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў турме, дзе ён адбывае шасцігадовы тэрмін за “арганізацыю масавых беспарадкаў”. Ахвярамі паслявыбарчых рэпрэсій рэжыму сталі не толькі палітычныя апаненты ўлады, але і праваабарончыя арганізацыі і незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі быў арыштаваны і незаконна асуджаны за ўхіленне ад выплаты падаткаў у выніку палітычна матываванага судовага працэсу, звязанага з яго працай ў галіне правоў чалавека, і знаходзіцца ў турме са жніўня 2011 года.
Мала што змянілася ў краіне сёння, у той час як Беларусь працягвае дыстанцыявацца ад дэмакратычных ідэалаў, прыгнятаючы грамадзянскую супольнасць і выкарыстоўваючы заканадаўчыя, судовыя і дзяржаўныя інструменты дзеля таго, каб тэрарызаваць і падпарадкоўваць свой народ. Беларусь, якая часта разглядаецца як апошняя аўтарытарная дзяржава ў Еўропе, знішчыла палітычную апазіцыю, рэзка абмежавала свабоду сходаў і моцна трымае ў руках кантроль над дзяржаўнымі інстытутамі, такімі як судовая сістэма і сродкі масавай інфармацыі.
Пад час прэзідэнцкіх выбараў тры гады таму больш за 700 чалавек былі арыштаваныя і затрыманыя. Многія працягваюць расплачвацца за тое, што кінулі выклік рэжыму Лукашэнкі. Выбары 2010 года адзначаліся прыкметным павелічэннем узроўня тыраніі, якую выкарыстоўваюць супраць палітычных праціўнікаў і грамадзянскай супольнасці ў цэлым. Шматлікія палітычныя актывісты апынуліся ў турме па ілжывых абвінавачваннях, сфабрыкаваных супраць іх дзяржаўнымі органамі.
Civil Rights Defenders рашуча заклікае ўрад Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і паважаць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека.
19 снежня 2013 г.
Паводле: civilrightsdefenders.org