Аляксандра Малчанава выклікаюць у суд, каб працягнуць прэвентыўны нагляд
Пра гэта Аляксандр Малчанаў,фігурант справы 19 снежня 2010 года, паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Паседжанне адбудзецца 4 студзеня ў 9.40
Па словах хлопца, якія перадае БелаПАН, прычынай стала тое, што ён забыў адзначыцца ў крымінальнай інспекцыі. Там ён павінен адзначацца два разы на месяц. Малчанаву выпісалі штраф. Акрамя таго, пад абмежаваннем ён застанецца як мінімум да ліпеня 2014 года.
Нагадаем, што пасля выхаду па памілаванні фігурантаў справы 19 снежня 2010 года Малчанаў быў асуджаны яшчэ раз. Малады чалавек не мог знайсці працу ў Барысаве і збіраў металалом на закінутай тэрыторыі завода. У красавіку 2012 года яго прызналі вінаватым у крадзяжы, учыненым групай асобаў, і асудзілі на паўтара года калоніі строгага рэжыму. На волю Малчанаў выйшаў сёлета ў ліпені.