viasna on patreon

Удзельнікі акцыі "Стоп-падатак" – у судзе

2013 2013-12-23T17:42:00+0300 2013-12-24T16:22:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stop-padatak-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Менска 23 снежня пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых пад час акцыі "Стоп-падатак" аўтааматараў Канстанціна Глушко і Андрэя Самохіна. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4. КаАП РБ)

20 снежня а 18-й гадзіне аўтаўладальнікі выехалі  праспект Незалежнасці Менска ў знак пратэсту супраць увядзення з 2014 года транспартнага падатку. Заклікі да акцыі з’явіліся некалькі дзён таму ў розных  сацыяльных сетках.

10-30. Затрыманыя, якія выходныя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, дастаўленыя ў суд Ленінскага раёна.

13-00. Справу будзе разглядаць суддзя Андрэй Камушкін. Пачатак у 14-00.

14-30. Адвакат Канстанціна Глушко заявіла хадайніцтва аб выкліку сведак з боку абвінавачвання. Хадайніцтва задаволенае. Абаронца таксама прасіла адправіць пратакол на дапрацоўку, аднак гэтае хадайніцтва пакуль адхіленае.

16-20. Канстанцін Глушко пакараны адміністрацыйным арыштам  на 5 сутак

16-45. У дачыненні да Андрэя Самохіна. які з'яўляўся пасажырам у Грушко, адміністрацыйная вытворчасць спыненая, ён вызвалены ад пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства