viasna on patreon

Магілёўскі сацыял-дэмакрат абскардзіў сваё высяленне з інтэрнату

2013 2013-12-23T12:24:05+0300 2013-12-23T12:24:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zalozny-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Залозны.

Мікалай Залозны.

Актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мікалай Залозны падаў касацыйную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва ад 19 лістапада 2013 года.

Сацыял-дэмакрат просіць адмяніць рашэнне раённага суда і вярнуць яму дзяржаўную пошліну.

“Мне 67 гадоў. Я пражываю ў асобным пакоі інтэрната па вуліцы Касманаўтаў, 45. Згодна з пастановай раённага суда прынята рашэнне перасяліць мяне ў іншы інтэрнат на вуліцу Залуцкага, 3, дзе пражываюць два маладых хлопцы. Я з гэтым катэгарычна не згодзен. Як ветэрана працы можна ўзяць і высяліць?”, - абураецца Залозны.

Актывіст БСДП адзначае, што яго высяленне з інтэрнату, як і звальненне з працы з ГУКДЖЭП “Магілёўаблсельбуда”, дзе ён працаваў сантэхнікам, з’яўляецца палітычна матываваным.

Нагадаем, што Мікалаю Залознаму на перыяд працы быў выдадзены пакой у інтэрнаце. Падчас апошніх парламенцкі выбараў 2012 года ён выявіў, што подпісы ў інтэрнаце за праўладнага кандыдата ў дэпутаты Эдуарда Сянкевіча збіраюць не члены яго ініцыятыўнай групы, пра што заявіў публічна. Пасля гэтага ў актывіста пачаліся праблемы з начальствам, і ён быў звольнены. Залозны праз суд спрабаваў аднавіцца на працы, а таксама абараніць свой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, прайшоў чатыры суды, аднак дабіцца праўды так і не здолеў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства