viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч падаў скаргу на Генеральную пракуратуру

2013 2013-12-23T13:31:50+0300 2013-12-23T13:46:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stefanovich-nn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру  “Вясна”  Валянцін Стэфановіч атрымаў адказ на свой зварот у Генеральную пракуратуру Беларусі, які тычыўся ўнясення сайта spring96.org у спіс абмежаванага доступу для інтэрнэт-карыстальнікаў.

У дакуменце адзначалася: “Праваабарончая арганізацыя “Вясна” ў якасці грамадскага аб’яднання, палітычнай партыі або юрыдычнай асобы іншай арганізацыйна прававой формы ў Міністэрстве юстыцыі не зарэгістравана… У сувязі з тым, што доўгі час на інтэрнэт-рэсурсе spring96.org размяшчалася інфармацыя, якая прапагандуе дзеянні, забароненыя заканадаўствам, Генеральнай пракуратурай у жніўні 2011 г. вынесена пастанова аб уключэнні ідэнтыфікатара гэтага інтэрнет-рэсурса ў спіс абмежаванага доступу, якая накіравана ў РУП “БелДІЭ” для выканання".

Валянцін Стэфановіч у скарзе, пададзенай у суд Цэнтральнага раёна г. Мінска, адзначае, што ён з'яўляецца і аўтарам, і чытачом матэрыялаў, размешчаных на сайце spring96.org, а пастанову Генпракуратуры аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурса лічыць праявай цэнзуры і звяртаецца ў суд з просьбай прызнаць пастанову неправамернай і абавязаць праваахоўчы орган скасаваць дапушчаныя парушэнні.

"Усе падставы для абмежавання маіх правоў на выказванне свайго меркавання, свабодны пошук і распаўсюд інфармацыі пазначаныя ў адказе Генеральнай пракуратуры не звязаныя з дапушчальнымі абмежаваннямі (для павагі і правоў і рэпутацыі іншых асоб; для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя ці маральнасці насельніцтва) гэтых правоў, указаных  ў адпаведных артыкулах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і палажэннях Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах", - адзначае праваабаронца. 

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асудзіла абмежаванне доступу да сайта Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства