Непаўнагадовага маладафронтаўца Івана Шылу выклікаюць у пракуратуру
https://spring96.org./be/news/6807
2007
2007-05-11T10:00:00+0300
2007-05-11T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўніку салігорскай філіі “Маладога фронту” Івану Шылу ўручылі позву на 11 траўня ў пракуратуру. У позве пазначана, што Івана Шылу будуць дапытваць у якасьці падазраванага ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, паведамляе Радыё Свабода.
Цягам апошніх двух тыдняў доўжыліся допыты маладафронтаўцаў у КДБ. Сьледчыя цікавіліся структурай Менскай абласной арганізацыі і дзейнасьцю Івана Шылы, Дзяніса Карнова, Паўла Красоўскага і Насты Азаркі.
Іван Шыла неаднойчы затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі за ўдзел у вулічных акцыях апазыцыі. Паколькі ён непаўналетні школьнік, то яго ня могуць караць арыштамі. Бацькі Івана плацілі за сына штрафы.