viasna on patreon

“У справе аб ліквідацыі праваабарончых арганізацыяў Міністэрства юстыцыі выступае як выканаўца заказаў дзеючай ўлады”, -- каментары да зыску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадскай арганізацыі “Праваабарончы цэнтр “Вясна"

2003 2003-09-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Грамадскага аб’яднаньня “Праваабрончы цэнтр “Вясна” каментуюць зыск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі арганізацыі, падпісаны міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым 2 верасьня.

Алесь Бяляцкі, старшыня Рады Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”: “Дзяржава хоча ўзяць усе функцыі ўладкаваньня грамадскага жыцьця на сябе і пасьлядоўна зьнішчае тыя арганізацыі, якія займаліся прававой дапамогай, дапамагалі канкрэтным людзям, у тых выпадках калі дзяржава гэтага не рабіла. Прадстаўнікі ўлады, вырашаючы свае хуткабягучыя палітычныя задачы. зьнішчаюць праваабарончыя арганізацыі перад палітычнай кампаніяй (гэта можа быць рэферэндум). Яны сьвядома ідуць на прынясеньне шкоды беларускім грамадзянам, а людзі застаюцца без дапамогі, без падтрымкі”.

Уладзімір Лабковіч, юрыст: “Міністэрства юстыцыі нават не спрабавала схаваць сапраўдныя матывы ліквідацыі – яны названыя ў зыску. Нас зачыняюць за тое, што мы прадстаўлялі інтарэсы ў Вярхоўным судзе, што і мусіць рабіць праваабарончая арганізацыя, -- баранілі чалавека. І нас ліквідуюць таксама за тое, што мы ў 2001 годзе ўдзельнічалі ў незалежным назіраньні за выбарамі прэзідэнта і зьвярнулі ўвагу беларускага грамадсва і міжнароднай супольнасьці на шматлікія фальсіфікацыі і парушэньні Выбарчага заканадаўства”.

Валянцін Стэфановіч, юрыст: “Я азнаёміўся з зыскам Міністэрства юстыцыі, які мяне вельмі моцна зьдзівіў, таму што падствы для ліквідацыі вельмі нацягнутыя. Не сакрэт, што ў нас былі праверкі фактычна кожны год пасьля рэгістрацыі. І не зразумела, чаму падчас гэтых праверак не было ўказана на парушэньні. Калі дзяржаўная камісія “Па рэгістрацыі (перарэгістрацый) грамадскіх арганізацыяў” лічыла, што не хапае людзей для статуса рэспубліканскай арганізацыі ці подпісы несапраўдныя, трэба былі ўказаць на гэтыя недахопы і даць час на іх выпраўленьне, мы бы іх выправілі на працягу месяца. Гэтага зроблена не было. Падставы для ліківідацыі відавочныя – гэта палітычны заказ. Міністэрства юстыцыі ў справах з ліквідацыяй цэлага шэрагу арганізацый выступае як выканаўца гэтых заказаў. Міністэрства юстыцыі проста абслугоўвае дзеючую ўладу”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства