Беларускія ўлады не далі візы Пятрушцы Шустравай
https://spring96.org./be/news/68391
2014
2014-01-13T10:05:09+0300
2014-01-13T10:05:09+0300
2014-01-13T10:05:09+0300
be
Былую чэскую дысыдэнтку Пятрушку Шустраву запрасілі ў Менск на вечарыну памяці былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Аднак у амбасадзе Беларусі ў Празе ёй адмовілі ў візе, паставіўшы адпаведны штамп у пашпарце.
Пра гэта паведаміў Свабодзе адзін з арганізатараў заўтрашняй вечарыны памяці Вацлава Гаўла Алесь Лагвінец.
Пятрушка Шустрава — знакамітая чэская дысыдэнтка, журналістка, перакладчыца. Калі ёй быў 21 год, яе абвінавацілі ў здрадзе ЧССР за распаўсюд улётак супраць савецкай акупацыі, прысуд — 2 гады зьняволеньня.
Пятрушка Шустрава — старшыня назіральнай рады арганізацыі «Грамадзянская Беларусь», якае дзейнічае ў Чэхіі. Яна ўзначаліла назіральную раду пасьля сьмерці Вацлава Гаўла.