У Гомелі міліцыянты спрабавалі перашкодзіць маладым журналістам.
https://spring96.org./be/news/685
2003
2003-09-16T10:00:00+0300
2003-09-16T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
12 верасьня ў Гомелі ў памяшканьні на вуліцы Берасцейскай 6, дзе ладзілася сустрэча журналістаў незалежных выданьняў з моладзьдзю, схільнай да працы ў мэдыях, трое афіцэраў міліцыі спрабавалі перашкодзіць дыялёгу.
Участковы, капітан міліцыі Генадзь Юнчыц, патлумачыў, што ў пастарунак паступіла ананімнае тэлефанаваньне: нібыта на Берасцейскай, 6 рыхтуецца нейкі тэрарыстычны акт.
Капітан Юнчыц намагаўся перапісаць асабістыя дадзеныя ўсіх прысутных, але ня змог патлумачыць, на якой падставе запатрабаваны такі ўлік. Праз дваццаць хвілінаў пасьля ўварвання міліцыянты нарэшце пакінулі памяшканьне, і журналісты прадоўжылі сэмінар, які пазнаёміў маладых людзей са станам сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. (Паводле Радыё Свабода)