Суд над заяўнікам акцыі “Чарнобыльскі Шлях” Юры Зянковічам адбудзецца 17 траўня ў 17-00
https://spring96.org./be/news/6855
2007
2007-05-16T10:00:00+0300
2007-05-16T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў ПЦ "Вясна" сябра Сойма Партыі БНФ Юры Зянковіч, судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе, заведзенай на яго, перанесены на заўтра. Гэта адбылося па прозьбе адваката партыйца. Разглядаць справу будзе судзьдзя Савецкага райсуду Менску Рэлява.
Нагадаем, сп.Зянковіч быў затрыманы сёньня раніцай супрацоўнікамі міліцыі і абвінавачаны ў адміністратыўным правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП - парушэньне грамадзкага парадку падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў - за тое, што ўдзельнікі мірнага шэсьця вымушаныя былі выйсьці на праезжую частку вуліцы Сурганава з-за рамонту дарогі. Менавіта такі маршрут для дэманстрантаў вызначыў Менгарвыканкам.