12 чалавек затрымалі ў Мінску за акцыю памяці забітага ў Кіеве беларуса
https://spring96.org./be/news/68666
2014
2014-01-24T12:03:58+0300
2014-01-24T12:03:58+0300
2014-01-24T12:03:58+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/ukraina-1.jpg
Некалькі дзясяткаў людзей, пераважна юнакоў з суполак «Альтэрнатыва» і «Рух салідарнасці «Разам» 23 студзеня выйшлі з партрэтам забітага ў Кіеве дэманстранта-беларуса Міхала Жызнеўскага і свечкамі да будынку ўкраінскага пасольства ў Мінску.
Яны праспявалі гімн «Магутны Божа». Калі людзі ўжо разыходзіліся, іх насціг спецназ.
Затрымалі не менш за 10 чалавек, паведаміў сведка падзеі, які затэлефанаваў у газету «Наша Ніва».
Сярод затрыманых былі Ілля Дабратвор, Міхал Мікуліч, Дзмітрый Сільчанка, Ірына Вяткіна, Алег Кіроль. Іх даставілі ў Цэнтральны РУУС Мінска. У 22.30 усіх затрыманых пачалі адпускаць з РУУС без складання пратаколаў.