Здымачную групу "Белсату" збілі і ўтрымліваюць ў Чаркасах
Здымачную групу "Белсату" - журналістаў Юрася Высоцкага і Сяргея Марчыка "Беркут" збіў у Чаркасах (абласны цэнтр, Цэнтральна Украіна). У журналістаў забралі тэхніку і дакументы.
Як паведамляе сайт тэлеканала, Юрась Высоцкі знаходзіцца ў Сасноўскім РАУСе. Сяргей Марчык са страсеннем мозгу ў шпіталі, на вуліцы Розы Люксембург, 210. На калідорах у шпіталі ўвесь час знаходзіцца міліцыя.
"Сяргею больш чым 4 гадзіны не зашываюць раны, моцна разбітая галава, -- піша belsat.eu. -- Падчас акцыі Сяргей да апошняга працягваў здымаць, але ўсе здымкі забралі. У Юрася, якога ўтрымлівае мясцовая міліцыя, праўдападобна таксама страсенне мозгу, бо ён кепска сябе адчувае, скардзіцца на галавакружэнне. Яму адмаўляюць у медычнай дапамозе".
Сяргей і Юрась здымалі вялікі рэпартаж пра пратэсты і працу журналістаў, так і аказаліся ў Чаркасах на акцыі Аўтамайдану.
Вось, як пра акцыю ў Чаркасах піша ў сваім фэйсбук-акаўнце актывістМікалай Ляховіч: "Толькі што ў Чаркасах цітушкі падставілі Кіеўскі Аўтамайдан. Толькі госці са сталіцы пачалі выходзіць з аўтамабіляў, дзесятка мясцовых, якія іх чакалі, кінуліся граміць Чаркаскую аблраду. ... Праз некалькі хвілін , адзін з мясцовых даў каманду сваім, і яны ўсім дзясяткам хутка пабеглі справа ад аблрады у двары. Толькі цітушкі, замаскаваныя пад мясцовых актывістаў, схаваліся ў дварах, як з левага боку аблрады выскачыў "Беркут" і пачаў біць усіх запар хто стаяў на плошчы. Ёсць затрыманыя і траўмаваныя. Машыны аўтамайданаўцаў "Беркут" разбіў".
Паведамлялася, што пацярпелі таксама журналісты "Інтэру", "5 каналу" і мясцовай тэлевізіі.
Беларускія журналісты былі акрэдытаваныя як супрацоўнікі польскага тэлебачання TVP, структурнай адзінкай якога з'яўляецца "Белсат".