viasna on patreon

16 верасьня ў Мінску падчас “Ланцуга неабыякавых людзей” затрыманыя Андрэй Козел і Андрэй Абалевіч

2003 2003-09-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладыя людзі раздавалі ўлёткі, падчас акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей”. Акцыя адбывалася на Кастрыніцкай плошчы г.Мінска і была прысьвечаная 4 гадавіне зьнікненьня Віктара Ганчара, які на момант выкраданьня займаў пасаду выконваючага абавязкі старшыні Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, і бізьнесьмена Анатоля Красоўскага.

Затрыманыя Андрэй Козел і Андрэй Абалевіч былі дастаўленыя ў РУУС Ленінскага раёну г.Мінска, хаця “правапарушэньне” было зьдзейсьнена на тэрыторыі Цэнтральнага раёну. У РУУСе былі складзеныя пратаколы адміністртыўнага правапарушэньня. Улёткі канфіскавалі. Падчас канфіскацыі ўлётак прысутнічалі панятыя былі ў нецьвярозым стане -- гэта адзначана ў пратаколе. Цяпер Андрэй Козел і Андрэй Абалевіч позву ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства