Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: збіццё журналістаў "Белсата" ва Украіне. Апроч таго, гаворка пойдзе пра законапраект аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе, які тэрмінова адклікалі з парламента.
"Падзея тыдня": прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі заклікалі ўсе бакі, задзейнічаныя ў развіцці палітычнага крызісу ва Украіне, кансалідавацца і ўзяць на сябе міратворчую місію.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: мінчанка Людміла Кучура распавядае пра досвед групы грамадзянаў, якія пацярпелі ад беззаконня ў судах і пракуратуры і аб’ядналіся дзеля аднаўлення справядлівасці.
"Навіны палітвязняў": рэакцыя праваабаронцаў і сваякоў на заяву Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі пра магчымае вызваленне палітвязняў Міколы Статкевіча і Алеся Бяляцкага.
У музычных паўзах – песні гурта “NRM”
Слухаць выпуск: