viasna on patreon

Суд пакінуў у сіле вырак Васілю Парфянкову

2014 2014-01-28T14:10:00+0300 2014-01-28T13:44:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/parfiankou-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

У Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі па справе палітвязня Васіля Парфянкова. Прысуд суда Першамайскага раёна пакінуты без зменаў, а скарга без задавальнення.

 

29 мая 2012 г. судом Першамайскага раёна г. Мінска  Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту па арт. 421 КК Рэспублікі Беларусь (за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду, устаноўленага судом). 

 

5 снежня 2013 г. суд Першамайскага р-на г. Мінска паўторна асудзіў  Васіля Парфянкова па арт. 421 КК Рэспублікі Беларусь на адзін год пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ва ўмовах калоніі строгага рэжыму.

 

Зараз Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА, адкуль, паводле папярэдніх звестак, яго збіраюцца перавезці ў калонію ў Горках.

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна”і РГА БХК расцэньваюць асуджэнне грамадскага актывіста Васіля Парфянкова  да пазбаўлення волі за парушэнне прывентыўнага нагляду як палітычна матываны пераслед.

***

Прысуд суда Першамайскага раёна пакінуты без зменаў, а скарга без задавальнення.

У ходзе сённяшняга судовага паседжання адвакат Парфянкова заявіла, што рашэнне суда Першамайскага раёна ад 5 снежня з'яўляецца неабгрунтаваным, паколькі, ён быў вынесены за актыўную грамадзянскую пазіцыю, а ў аснову судовага рашэння былі пакладзены толькі паказаньні сьведак - супрацоўнікаў міліцыі.

Адвакат таксама заяўляла хадайніцтва аб правядзенні наркалагічнай экспертызы, паколькі, на думку Парфянкова, папярэдняе амбулаторнае абследаванне было праведзена «чыста фармальна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства