viasna on patreon

Баранавічы: мясцовая ўлада хоча жыць без грамадскага кантролю

2014 2014-01-28T08:31:37+0300 2014-01-28T08:31:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rygor-gryk-baranavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў прафсаюзнаму актывісту Рыгору Грыку правесці 26 студзеня пікет пад лозунгамі “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль”.

– У Баранавічах актыўныя грамадзяне неаднаразова збіралі подпісы жыхароў горада супраць росту коштаў на жыццё і паслугі, гандлю неякаснымі спіртнымі напоямі, за павышэнне заробкаў і пенсій, добраўпарадкаванне гарадскіх паркаў і дарог, за змены выбарчага заканадаўства, будаўніцтва крамы на праспекце Машэрава і вуліцы Гаевай, разліковага цэнтра каля прыпынка па вул. Фабрычная і г.д. Аднак чыноўнікі не спяшаюцца выконваць пажаданні людзей. Таму сваім пікетам я хацеў звярнуць увагу нашых грамадзян, што чыноўнікі горада недастаткова і несваечасова рэагуюць на звароты і прапановы людзей. Але мне чарговы раз незаконна забаранілі правядзенне пікета, нягледзячы на тое, што я не толькі заключыў дамовы з паліклінікай, ЖКГ і міліцыяй, але і выканаў усе патрабаванні закону аб масавых мерапрыемствах, – паведаміў Рыгор Грык.

Прычым аб забароне пікетаактывісту стала вядома не з адказу гарвыканкама, які Рыгор Грык так і не атрымаў нават да 26 студзеня, а пасля размовы грамадскага актывіста з намеснікам начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі ГАУС маёрам Паўлам Кульгавікам.

Прафсаюзны актывіст Рыгор Грык мае намер скардзіцца на незаконныя дзеянні гарвыканкама ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства