viasna on patreon

Міхаіла Жызнеўскага пахаваюць сёння ў пасёлку Сцяг працы (непадалёк Гомеля)

2014 2014-01-28T13:12:03+0300 2014-01-28T13:12:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/600ho43241234534.jpg

3 тысячы даляраў - у дапамогу сям'і забітага на Еўрамайдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага сабралі неабыякавыя суайчыннікі ў Беларусі і за межамі краіны.

Адным з беларускіх каардынатараў акцыі салідарнасці стаў грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак.

- Агулам па Беларусі і з акцыі эмігранцкіх колаў было атрымана каля 3 тысяч. Вельмі актыўна збіраліся грошы і ў Менску, а таксама тэлефанаалі людзі з розных гарадоў - з Берасця, з Гародні, з Магілёва, з Віцебску, тэлефанавалі з вёсак, у якіх нават няма паштовых аддзяленняў, таму даводзілася выязджаць у райцэнтры, каб пераводзіць грошы на кашалькі веб-мані.

Маці Міхаіла Жызнеўскага, Ніна Васільеўна, выказвае падзяку ўсім, хто паставіўся да спачуваннем да яе гора.

- Я хачу сказаць людзям вялікі дзякуй… (плача) і журналістам, што яны не пакінулі мяне ў такой бядзе, дапамаглі мне ва ўсім, збіралі грошы… ахвяравалі мне… і што дапамагаюць мне прывезці цела майго сына на Радзіму, каб я магла яго пахаваць на Радзіме, там, дзе ён гадаваўся.

Гамяльчук Міхаіл Жызнеўскі з 2005 году стала пражываў ва Украіне. Ад пачатку пратэстных акцыяў у канцы 2013 году з'яўляўся актывістам самаабароны Еўрамайдану. 22 студзеня гэтага году на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве невядомы забіў беларуса стрэлам у сэрца.

Плануецца, што цела загінулага будзе дастаўлена ў Гомель з Кіева раніцай 28 студзеня. Міхаіла Жызнеўскі пахаваюць у той жа дзень у пасёлку Знамя Працы пад Гомелем. 26 студзеня ў Кіеве ў Свята-Міхайлаўскім саборы прайшло адпяванне загінулага, развітанне з ім і жалобная працэсія, у якой прынялі ўдзел тысячы украінцаў, у тым ліку - лідары ўкраінскай апазіцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства