viasna on patreon

Дэпутат польскага Сейму Адам Ліпіньскі сустрэўся з Наталляй Пінчук

2014 2014-02-07T14:36:53+0300 2014-02-07T14:36:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinchuk-list_bialiackaga.jpg
Наталля Пінчук чытае ліст ад Алеся Бяляцкага. Фота: racyja.eu

Наталля Пінчук чытае ліст ад Алеся Бяляцкага. Фота: racyja.eu

Пяць разоў Алеся Бяляцкага намінавалі на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру, тры разы ён трапіў у шорт-ліст прэміі. Ці ў гэтым годзе шанцы зняволенага лідара Праваабарочнага цэнтра “Вясна” на атрыманне прэміі большыя?

 

Дэпутат Польскага Сейму ад партыі “Закон і Справядлівасць” Адам Ліпіньскі лічыць, што так. Ён з’яўляецца адным з ініцыятараў збору подпісаў у падтрымку кандыдатуры Бяляцкага. Мы спыталі ў дэпутата, чаму ён асабіста заангажаваны ў гэтую справу:

- Усходняя палітыка, якая тычыцца і Беларусі, і Малдовы, і Украіны – гэта мая спецыялізацыя. Раблю гэта мажліва з-за таго, што калісьці сам удзельнічаў у дэмакратычнай апазіцыі супраць камунстычных уладаў Польшчы. Гэта для мяне як абавязак, бо нам калісьці дапамагалі калегі з Захаду, то і мы мусім дапамагчы нашым сябрам з Усходу.

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады зняволення нібыта за ўтойванне прыбыткаў у буйным памеры. Дадзеныя з рахункаў Бяляцкага беларускаму боку перадалі Польшча і Літва. Як вядома, усе сродкі з гэтых рахункаў паступалі на праваабарончую дзейнасць і дапамогу рэпрэсаваным. 

* * *

Дэпутат польскага Сейму Адам Ліпіньскі сустрэўся з Наталляй Пінчук у Менску. Дэпутат перадаў жонцы праваабаронцы і палітычнага вязня Алеся Бяляцкага копіі дакументаў, якія тычацца вылучэння Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру. Гэта ініцыятыва двух вядучых палітычных партый у Польшчы – “Грамадзянскай платформы” і “Права і Справядлівасці”, - кажа Адам Ліпіньскі.

- Я сабраў подпісы дэпутатаў Сейму ад партыі “Права і Справядлівасць” у падтрымку кандыдатуры Алеся Бяляцкага на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру. Таксама калегі з “Грамадзянскай платформы”, у прыватнасці, дэпутат Роберт Тышкевіч, збіралі гэтыя подпісы. І разам мы сабралі каля 160 подпісаў, якія выслалі ў Камітэт Нобелеўскай прэміі. Маю надзею, што гэтым разам нашая прапанова будзе падтрыманая. Я паведаміў пра ўсё гэта жонцы спадара Бяляцкага - Наталлі Пінчук.

Адам Ліпіньскі кажа, што і зняволены старшыня праваабарочнага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, і ягоная жонка Наталля Пінчук, могуць разлічваюць на ўсебаковую падтрымку.

Падрабязнасці сустрэчы з жонкай палітычнага вязня ён папрасіў пакінуць у таямніцы. Гэта пяты раз,калі праваабаронцу Алеся Бяляцкага вылучаюць кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай Прэміі міру. А ў 2007, 2012-ым і ў 2013 годзе годзе кандыдатура старшыні Праваабарончага цэнтру Вясна ўваходзіла ў шорт-ліст.
 

* * *

Заява на рэгістрацыю кандыдатуры беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру перададзена ў Нобелеўскі камітэт. Подпісы пад заявай збіралі дэпутаты польскага Сойму ад "Грамадзянскай Платформы" ды партыі "Права і Справядлівасць", кажа ініцыятар акцыі, Адам Ліпінскі з ПіС.

Подпісы ўжо сабраныя і перададзеныя ў Нобелеўскі камітэт. Дэпутаты Польскага Сойму вылучылі Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2014 года. Подпісы за вылучэнне супольна збіралі дэпутаты ад дзвюх парламенцкіх партый. 
 

Гэта ўжо пяты раз, калі Бяляцкага вылучаюць кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру. А ў 2007,  2012-ым і ў 2013 годзе годзе кандыдатура старшыні Праваабарончага цэнтру Вясна ўвайшла ў шорт-ліст.

Адзначае Адам Ліпінскі:

- Маю надзею, што беларуская апазіцыя будзе ўганараваная. Гэта тое самае, што ўзнагарода для Леха Валенсы – гэта ўзнагарода дэ-факта для ўсёй Салідарнасці. А тут узнагарода для апазіцыі дэмакратычнай у Беларусі мусіць быць перададзеная ў рукі асобы найбольш значнай і вядомай. І тое, што асоба знаходзіцца ў зняволенні, - гэта таксама важна.

У 2011-ым годзе суд прызнаў кіраўніка «Вясны» вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прысудзіў да чатыры з паловай году пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступаюць на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

* * *

Дэпутаты Польскага Сойму вылучаюць зняволенага старшыню Праваабарончага Цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2014 года. Подпісы за вылучэнне супольна збіраюць дэпутаты ад дзвюх парламенцкіх партый — «Права і справядлівасць» і «Грамадзянская платформа».

«У асобе Алеся Бяляцкага мы хочам ацаніць апазіцыйны і дэмакратычны рух у Беларусі. Ён з’яўляецца сімвалам дэмакратычнай апазціцыі ў Беларусі,” - кажа Адам Ліпінскі, дэпутат ад «Права і справядлівасць»:

- Спадзяюся, што ў гэтым годзе рашэнне будзе пазітыўным. Я лічу, што ў асобе спадара Алеся Бяляцкага мы мусім ацаніць дэмакратычны і апазіцыйны рух у Беларусі. Для гэтага мы і збіраем подпісы. Алесь Бяляцкі – сімвал беларускай апазіцыі, ён персаніфікуе гэты рух і з’яўляецца ідэальныім кандыдатам на ўручэнне Нобеля. 

Кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру можна вылучаць да 1-га лютага. Дэпутаты Польскага Сойму вылучалі Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру і ў 2012 годзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства