Баранавічы: у недапрацоўках гарвыканкама вінавата пошта?
Кіраўнік Баранавіцкай суполкі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык толькі з адказу Баранавіцкай міжраённай пракуратуры даведаўся, што, аказваецца, атрымліваў адказ з гарвыканкама на сваю заяву ў студзені, у якой прасіў дазволу на пікет, але не дачакаўся. А паколькі адказ быў Грыку нібыта дадзены, то малодшы саветнік юстыцыі пракурор Аляксандр Більдзейка не ўбачыў у дзеяннях гарвыканкаму ніякіх парушэнняў, аб чым і паведаміў грамадскаму актывісту.
Рыгор Грык адказ пракурора падверг сумневу. Па-першае, таму, што адказы гарвыканкам заўсёды дасылаў заказнымі лістамі. На гэты раз чамусьці -- простым. Рыгор Грык не паляніўся схадзіць на пошту і паразмаўляў з начальнікам пошты і паштальёнам, якія ў адзін голас сказалі, што такога ліста не было
Грамадскі актывіст Рыгор Грык хацеў правесці 26 студзеня пікет пад назваю “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль”, у сувязі з чым і падаў заяву ў гарвыканкам. Але паколькі адказу не дачакаўся, звярнуўся ў пракуратуру.