viasna on patreon

Aмбасадары Эўразьвязу сустрэлися з прадстаўнікамі НДА Беларусі

2003 2003-09-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 верасьня 2003 года ў амбасадзе Літоўскай рэспублікі адбылася сустрэча амбасадараў краінаў Эўрапейскага Зьвязу і кандыдатаў у Эўразьвяз з прадстаўнікамі няўрадавых грамадзкіх арганізацыяў Беларусі. З боку няўрадавых раганізацыяў былі запрошаныя прадстаўнікі найбольш буйных і актыўных NGO, такія як Таварыства беларускай мовы, Правааабрончы цэнтр “Вясна”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, рэсурсны цэнтр “Супольнасьць”, “Прававая дапамога насельніцтву”, гродзенская “Ратуша”, берасьцейская “Вежа”, магілёўскае “Кола сяброў”, віцебскае аддзяленьне Фонда Сапегі, ды іншыя няўрадавыя арганізацыі. Сустрэча была выкліканая няпростай сітуацыяй, якая склалася ў адносінах паміж беларускімі няўрадавымі арганізацыямі і беларускімі ўладамі. На сустрэчы прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў падзяліліся інфармацыяй аб шматлікіх судовых працэсах па закрыцьці беларускіх няўрадавых арганізацыяў ды іншых формах ціску на NGO з боку беларускіх уладаў. Было выказана меркаваньне, што гэтая “зачыстка” зьвязаная з падрыхтоўкай беларускімі ўладамі да маштабных грамадзка-палітычных кампаніяў і у звязку з гэтым, “навядзеньнем парадку” у трэцім сектары. Прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацыяў сыйшліся на тым, што ўлады імкнуцца пазбавіцца катролю з боку грамадзкасьці над працэсам правядзеньня будучых праламенцкіх выбараў, а, магчыма, і рэферэндуму па працягненьні паўнамоцтваў Лукашэнкі. Лідэры NGO заявілі, што, ня гледзячы на перашкоды з боку беларускіх уладаў, іхнія арганізацыі, незалежна ад захаваньня іхняга юрыдычнага статусу, і надалей будуць актыўна працягваць працу па ўмацаваньні і разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці. Іхняя пазіцыя была сустрэтая з разуменьнем амбасадарамі краінаў Эўрапейскага зьвязу. Амбасадары ў сваіх выступах выказалі маральную падтрымку беларускім няўрадавым арганізацыям і выказалі спадзяваньне, што раней ці пазьней Беларусь далучыцца да супольнасьці эўрапейскіх краінаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства