Паўлу Севярынцу вынеслі «афіцыйнае папярэджанне»
https://spring96.org./be/news/69010
2014
2014-02-10T13:36:27+0300
2014-02-10T13:36:27+0300
2014-02-10T13:36:27+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/seviarynec1.jpg
Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца 10 лютага выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Фрунзенскага раёну Мінска, і там яму вынеслі пісьмовае «афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні супрацьпраўных паводзінаў».
На пытанне, з чым звязана такое папярэджанне, быў дадзены адказ: «Вы стаіце ў нас на ўліку».
Палітык звязвае гэта з блізкім чэмпіянатам свету па хакеі і з сустрэчамі па рэгіёнах, якія ён праводзіць падчас мясцовай кампаніі.
Нагадаем, што Павал Севярынец адбыў тры гады за Плошчу і па вызваленні 19 кастрычніка 2013 года мае два гады непагашанай судзімасці.