Сёньня ў 15-00 стане вядомы прысуд па адміністратыўнай справе Аляксея Янукевіча
https://spring96.org./be/news/6904
2007
2007-05-21T10:00:00+0300
2007-05-21T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Усьлед за судом над Валянцінай Палевіковай у судзе Савецкага раёна Менска суддзёй Аксанай Рэлява разглядаецца адміністратыўная справа яшчэ аднаго заяўніка “Чарнобыльскага шляху” , намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча. Янукевіч быў затрыманы сёньня раніцай у сваёй кватэры. Чакаецца, што пастанова судовага рашэньня будзе абвешчана сёньня ў 15 гадзін.
ПЦ "Вясна” нагадвае, што сёньня тым жа судом Савецкага раёну сталіцы была пакарана штрафам у памеры 25 базавых велічыняў актывістка Абя’днанай грамадзянскай партыі Валянціна Палевікова. Трэба чакаць, што і Аляксею Янукевічу пагражае грашовы штраф у вялікім памеры.