Заява Сакратарыята ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" — Алесь Бяляцкі
https://spring96.org./be/news/69063
2014
2014-02-12T08:28:37+0300
2014-02-12T08:28:37+0300
2014-02-12T08:28:37+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sayuz-pismennikau.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома, 11 лютага 2014 года Ашмянскі раённы суд прыняў рашэнне аб забароне на ўвоз выдадзенай у Вільні кнігі літаратуразнаўцы, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя беларушчынай”.
Нагадаем, што кніга Алеся Бяляцкага ўяўляе сабой зборнік эсэ і артыкулаў, прысвечаных творчасці беларускіх літаратараў. Тэксты кнігі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў друкаваліся ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях.
Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” лічыць рашэнне суда палітычна матываваным і выкліканым толькі тым, што аўтар цяпер знаходзіцца ў зняволенні,– паведамляе сайт арганізацыі.