viasna on patreon

У Магілёве пад знос пайшоў будынак XVIII стагоддзя

2014 2014-02-12T13:15:37+0300 2014-02-12T13:15:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/buldozer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дом не меў статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра знос гістарычнага будынка паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ГА "Беларускае добраахвотнае Таварыства аховы помнікаў архітэктуры і культуры" Уладзімір Краўчанка.

«Усе намаганні грамадскаці па захаванні гістарычнай спадчыны ў Магілёве не прыносяць плёну. Чыноўнікі нас не бачаць і не чуюць, і з-за гэтага руйнуюць тыя гістарычныя пярліны, якіх ужо і не так шмат засталося ў горадзе. Гэта ганьба, бо горад губляе сваё аблічча і гісторыю», - гаворыць Краўчанка.

Старшыня абласной арганізацыі Таварыства аховы помнікаў лічыць, што ў доме тоўстыя і моцныя сцены, і ён бы мог прастаяць яшчэ не адно стагоддзе. Чыноўнікі ж палічылі інакш - будынак прызналі аварыйным, і з-за гэтага вырашылі ад яго пазбавіцца.

Раней дом стаяў на Быхаўскай вуліцы, на якой у свой час жылі заможныя грамадзяне. Дом ёсць на мапе другой паловы XVIII стагоддзя. Падчас Расійскай імперыі ў ім размяшчалася абслуга губернатара на чале з аканомам, які займаўся пастаўкамі харчавання на стол губернатарскага дома. У доме быў добры склеп, дзе захоўваліся прадукты. Побач з домам размяшчаліся цяпліцы.  

Спачатку дом быў аднапавярховым, аднак затым другі паверх дабудавалі з цэглы. Магілёўскія гісторыкі сцвярджаюць, што цэглу бралі з узарванага ў 1939 годзе Іосіфаўскага сабора.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства