viasna on patreon

Міклашэвіч: У 2013 годзе да нас не паступалі скаргі ад грамадзян праз упаўнаважаныя органы аб неканстытуцыйнасці тых ці іншых нарматыўных актаў

2014 2014-01-23T17:42:00+0300 2014-02-13T17:45:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/miklashevich.jpg
Пётр Міклашэвіч

Пётр Міклашэвіч

Сёння прамы доступ грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя не прадугледжаны, паведаміў 23 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, грамадзянін не можа наўпрост накіраваць так званую індывідуальную скару аб тым, што не канстытуцыйныя тыя ці іншыя палажэнні нарматыўных актаў. Ён управе выкарыстоўваць ускосны доступ, звяртаючыся да ўпаўнаважаных суб'ектаў, якія пры наяўнасці дастатковых падстаў могуць уносіць прапановы ў Канстытуцыйны суд.

Ён паведаміў, што грамадзяне сталі звяртацца ў парламент, урад, да прэзідэнта, бо лічаць, што, на іх думку, некаторыя пытанні трэба праверыць адносна іх канстытуцыйнасці. Аднак, паводле яго слоў, у Канстытуцыйны суд такія звароты грамадзян праз упаўнаважаныя органы ў 2013 годзе не паступалі".

"У парадку ўскоснага доступу да канстытуцыйнага правасуддзя ў 2013 годзе ва ўпаўнаважаныя органы паступіла 88 ініцыятыўных зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб, у якіх ставіліся пытанні аб неабходнасці праверкі канстытуцыйнасці асобных новых законаў і падзаконных актаў. Аднак ад упаўнаважаных органаў зваротаў да нас не паступала, што ў пэўнай меры звязана з недастатковым прававым рэгуляваннем механізму ўскоснага доступу да канстытуцыйнага правасуддзя", — адзначыў кіраўнік Канстытуцыйнага суда.

Міклашэвіч нагадаў, што сёння вызначана шэсць суб'ектаў, якія маюць права звяртацца ў Канстытуцыйны суд з прапановамі аб прызнанні неканстытуцыйнымі тых ці іншых палажэнняў нарматыўна-прававых актаў. Гэта прэзідэнт, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Вярхоўны суд, Вышэйшы гаспадарчы суд і Савет міністраў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства