Маладафронтавец абскарджвае накіраванне ў псіхлячэбніцу
Аляксандр Латышаў са Жлобіна, якога з фармулёўкай "накіроўваецца ў сувязі з удзелам у арганізацыі "малады фронт" урач-псіхіятр Жлобінскай райбальніцы Валер Вінакураў накіраваў у Гомельскую псіхлячэбніцу на абследаванне, падаў скаргу начальніку упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалаю Васількову.
"З падставай накіравання на медыцынскае абследаванне я не згодны, так як ўгледжваю прымяненне да мяне дыскрымінацыі паводле яскрава выражаных палітычных матывах. Вымушаны канстатаваць, дзеючае заканадаўства не ставіць у залежнасць стан здароўя грамадзян ад іх удзелу альбо няўдзелу ў палітычных партыях і іншых грамадскіх аб'яднаннях", - паскардзіўся ў аблздраўаддзела Аляксандр Латышаў.
Прызыўнік просіць па фактах прымянення дыскрымінацыі правесці службовую праверку, па выніку якой даць прававую ацэнку высноў раённага лекара-псіхіятра адносна стану яго здароўя і ўдзелу ў дзейнасці грамадскага аб'яднання.
"Накіраванне прызыўніка ў псіхлячэбніцу на абследаванне з такой фармулёўкай не падлягае ніякаму здароваму сэнсу. Нават калі чалавек і павінен прайсці такое абследаванне, у лекара няма права ставіць у залежнасць стан яго здароўя ад удзелу ў той ці іншай арганізацыі. Тут відавочна прасочваецца чыйсьці заказ з мэтай аказання ціску на маладога чалавека", - падкрэслівае праваабаронца Анатоль Паплаўны.
Нагадаем, па выніку медыцынскага абследавання ў Гомельскам псіхіятрычным шпіталі Аляксандра Латышава прызналі здаровым.
Дапамогу прызыўніку аказвае прававая прыёмная Гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна".