«Правы чалавека «на пальцах» прыедуць у Гродна 26 лютага!
Правы Чалавека — што гэта і для каго? Чым насамрэч займаюцца праваабаронцы? Хочаце ведаць, як абараніць сябе ад несправядлівасці і чаму праваабаронцы — гэта не апазіцыя? Падавайце заяўкі! Дэдлайн 25.02 уключна.
Пра што праграма?
Падчас двухгадзіннага семінара мы пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы Чалавека. Зразумеем, калі нашы правы парушаюцца, а калі не і якія існуюць механізмы іх абароны.
Таксама мы паразважаем аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека — гэта вельмі канкрэтныя рэчы.
Дзе і калі адбудзецца?
Семінар пройдзе 26 лютага 2014 (серада) ў Гродне. Пачатак а 18.30. Працягласць каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 25 лютага 2014 уключна.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.
Увага! Пры запаўненні анкеты вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
«Правы Чалавека «на пальцах» — сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.
Далучайцеся да нас Укантакце, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube.