viasna on patreon

Маладафронтаўцаў затрымалі на мяжы з Украінай

2014 2014-02-23T09:10:59+0300 2014-02-23T09:10:59+0300 be

Раніцай 22 лютага актывістаў Мікалая Дземідзенку й Зьмітра Крэмянецкага затрымалі на украінскай мяжы. Паставілі штампы на забарону ўезду на тэрыторыю Ўкраіны на 5 год і адвезлі на беларускі бок. Там хлопцаў трымалі ў чаканьні міліцыі. Зараз маладафронтаўцаў вязуць у Ельск. Актывісты накіроўвалісь на майдан у Кіеў.

Нагадаем, падчас папярэдняга візіту на Майдан (10-20 сьнежня) з хлопцаў узялі падпіску аб неўдзеле ў пратэстных акцыях на тэрыторыі Ўкраіны.

У актывістаў адабралітэлефоны, склалі пратаколы. Больш нічога сказаць не пасьпелі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства