viasna on patreon

Бабруйск: тром сябрам незалежнага прафсаюза не працягнулі кантракт

2014 2014-02-24T15:16:17+0300 2014-02-24T15:16:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Мікітка, сябар пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), быў удзельнікам нядаўняга судовага працэса, які тычыўся нявыплаты прэмій за высокую культуру вытворчасці. У гэтым месяцы скончыўся тэрмін яго працоўнага кантракта, і завадскі кіроўца даведаўся, што начальства не жадае болей бачыць яго на прадпрыемстве.

-Мы ўпэўненыя, што галоўная прычына непрацягнення кантракта -- гэта сяброўства Аляксандра Мікіткі ў СПБ, - кажа старшыня пярвічкі Міхаіл Кавалькоў. - Яшчэ 11 лютага я накіраваў хадайніцтва на імя дырэктара завода, і дасюль не атрымаў ніякага адказу. У ім адзначалася, што ў мінулым годзе начальнік цэха Міхаіл Ваянец папярэджваў, што з сябрамі СПБ не будуць працягвацца кантракты. Таксама я нагадаў пра "наладжванне сацыяльнага партнёрства", пра якое асабіста размаўляў 24 студзеня з прадстаўніком заводскай адміністрацыі Уладзімірам Елісеенкам. І чуў абяцанні, што ціску на "свабодаўцаў" не будзе. Але, паўтаруся, у адказ на нашы пытанні - цішыня. Дарэчы, завод не хацеў выплочваць і тыя 300 тысяч прэміі за высокую культуру вытворчасці нават пасля рашэння суда! Грошы былі пераведзеныя толькі пасля таго, як у справу ўмяшаліся судовыя выканаўцы і даслалі паперу, дзе патрабавалі выплаціць грошы на працягу сямі дзён.

Міхаіл Ваянец, начальнік цэха, у якім працаваў да нядаўняга часу Аляксандр Мікітка, адмовіўся каментаваць сітуацыю журналістам.

-Я не буду незнаёмаму чалавеку каментаваць непрацягненне кантракта. Спытайце ў Аляксандра Мікітка, ён вам усё раскажа, - заявіў Міхаіл Ваянец.

-Міхаіл Ваянец не хацеў бы зараз размаўляць нават са мной, - кажа Аляксандр Мікітка. - Мінулым летам ён перадаў мне праз начальніка змены Уладзіміра Суліма, што са мной не будзе працягнуты кантакт з-за сяброўства ў СПБ. І вось ён стрымаў сваё слова, хаця нават на судзе адзначаў, што я неблагі працаўнік. У цаху №2 я адпрацаваў 11 гадоў, а агулам на заводзе ТДіА - больш за 23 гады. Але, відаць, гэта не перашкода для атрымання паперы, дзе будзе напісана "кантракт не працягнуты ў сувязі з заканчэннем тэрміна". Адзначу, што зла я на іх не трымаю і канфліктаваць не хачу. Упэўнены, што я са сваімі здольнасцямі здолею знайсці працу, да пенсіі мне яшчэ доўга, - каментуе сітуацыю сябра СПБ.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства