viasna on patreon

Дземідзенку і Крэмянецкаму далі па 10 сутак арышту

2014 2014-02-24T17:59:00+0300 2014-02-24T17:59:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mikola-dzemidzenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

22 лютага актывістаў затрымалі на украінскай мяжы, паставілі штампы на забарону ўезду на тэрыторыю Украіны на 5 год і адвезлі на беларускі бок. Пасля на мяжы з'явіліся міліцыянты, якія затрымалі хлопцаў за тое, што тыя нібыта лаяліся матам.

 

Увесь гэты час актывісты знаходзіліся ў Ельскім РАУС. На іх складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні, падмацаваныя пяццю рапартамі міліцыянтаў і пратаколамі апытання двух іншых затрыманых у РАУС.

Мікалай Дземідзенка і Зміцер Крэмянецкі адмаўляюць сваю віну.


Сёння ў 14.00 пачаўся суд, справу разглядае Цалкоў Іван Пятровіч.
15.30 - Пачаўся допыт сведкаў.

17.50 - рашэнне суда - арышт на 10 сутак і Дземідзенку, і Крэмянецкаму.

 

***

Нагадаем, падчас папярэдняга візіту на Майдан (10-20 снежня) з хлопцаў узялі падпіску аб неўдзеле ў пратэстных акцыях на тэрыторыі Украіны.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства