viasna on patreon

Гомельская праваабаронца змагаецца за захаванне цыганскай сям'і

2014 2014-02-27T10:17:37+0300 2014-02-27T10:17:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/makarava-roma.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельская актывістка БХК Марыя Клімовіч (Багдановіч) атрымала з аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама адказ на ліст, у якім яна прасіла начальніка аддзела Ірыну Багданец паспрыяць перагляду рашэння райвыканкама аб адабраннi дзяцей у шматдзетнай цыганкі Любові Макаравай.

У адказе, за подпісам начальніка аддзела, гаворыцца, што гэтае рашэнне было прынятае "на падставе заключэння ўрачэбна - кансультацыйнай камісіі, выдадзенага дзяржаўнай арганiзацыяй аховы здароўя аб наяўнасцi захворванняў, пры якіх бацькі (адзiн з бацькоў) не могуць выконваць бацькоўскія абавязкі".

На думку праваабаронцы, ўрачэбная камісія, якая прызнала Макараву прыдуркаватай, падчас гутаркі з апошняй была недастаткова ўважлівая."Здараецца, руплівы, але нясмелы студэнт ад хвалявання на экзамене адказвае няўпэўнена, забывае тое, што яшчэ ўчора ведаў выдатна, - разважае Марыя Клімовіч. - Любоў Васільеўна некалькі месяцаў знаходзілася ў страху, што ў яе адбяруць дзяцей з-за дрэнных бытавых умоў. А яна - жанчына эмацыйная і зусім не баявая. Убачыла камісію і адразу разгубілася".

Праваабаронца лічыць, што Любові Макаравай варта прайсці паўторную праверку - у больш чулых і кампетэнтных дактароў, - паведамляе "Гомельская вясна" са спасылкай на 
gomelcivil.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства