viasna on patreon

Расійскае пасольства адмовілася прымаць зварот "Вясны" з нагоды падзеяў ва Украіне

2014 2014-03-04T10:53:03+0300 2014-03-04T11:26:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rf-pasolstva_minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску

Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску

4 сакавіка сябры Праваабарончага цэнтра "Вясна" зрабілі спробу перадаць Паслу Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву зварот з патрабаваннем да расійскіх уладаў не дапускаць далейшай эскалацыі канфлікту ва Украіне і неадкладна пачаць перамовы па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы абедзвюх краінаў.

Але ў Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Мінску не прынялі зварот праваабаронцаў.

Як паведаміла сябра Рады "Вясны" Таццяна Рэвяка, супрацоўнік амбасады, які размаўляў з праваабаронцамі праз перамоўнае прыстасаванне, параіўшыся, сказаў, што не можа прыняць зварот.

- У нас ён спытаў, хто мы, удакладніў сутнасць звароту і сказаў, што яны павінны вызначыцца. Вярнуўшыся, ён сказаў: мы не возьмем зварот, паколькі няма працэдуры прыняцця пошты асабіста, - распавяла Т.Рэвяка.

Пасля гэтага праваабаронцы накіравалі свой ​​зварот па пошце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства