viasna on patreon

Баранавічы: за пікет салідарнасці з украінскім народам складзены пратакол (фота)

2014 2014-03-05T09:51:53+0300 2014-03-05T09:51:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gundar-piket-baran-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах ля кінатэатра “Кастрычнік” 4 сакавіка грамадскі актывіст Уладзімір Гундар правёў адзіночны пікет салідарнасці з украінскім народам.

Актывіст з блакітна-жоўтым сцягам на плячах разгарнуў каляровы плакат “Пуцінскія банд-агрэсары геть з Украіны, прэч з Беларусі”.

Такое неардынарнае відовішча прыцягнула ўвагу многіх мінакоў. Хтосьці выказваў пікетоўшчыку сваю падтрымку, але нярэдка ў яго бок чуліся і негатыўныя словы.

Хвілін праз 10 пасля пачатку пікета да Уладзіміра падышлі супрацоўнікі міліцыі. Праверыўшы дакументы, яны пайшлі далей. Аднак праз некаторы час міліцыянеры вярнуліся назад і папрасілі Уладзіміра скруціць плакат. Яны

выклікалі міліцэйскую патрульную машыну і адвезлі Уладзіміра Гундара ў ГАУС. Тут быў складзены на яго адміністрацыйны пратакол пасля чаго грамадскі актывіст быў адпушчаны дадому.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства