viasna on patreon

Актывісты руху "За свабоду" пакараныя арыштам за салідарнасць з Украінай

2014 2014-03-07T13:32:24+0300 2014-03-07T13:34:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ukraine.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арцём Лява і Алесь Марчанка атрымалі па 5 сутак арышту за учорашнюю акцыю салідарнасці з Украінай, праведзеную каля расійскай амбасады.

 

Пра гэта павдаміў намеснік старшыні руху Юрась Губарэвіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.  

Старшыня руху Аляксандр Мілінкевіч тым часам узяў удзел у Кангрэсе 
Еўрапейскай народнай партыі, якая адбылася ў Дубліне 6-7 сакавіка. 

Самае рэзананснае пытанне, якое абмяркоўвалася, - сітуацыя ва Украіне. У Дублін прыляцелі лідары ўкраінскай апазіцыі – Віталь Клічко і Юлія Цімашэнка.

У ірландскай сталіцы адбыўся міжнародны прадстаўнічы пікет у падтрымку народа Украіны, удзел у якім узяў і Аляксандр Мілінкевіч, паведамляе сайт руху "За свабоду"

Выступаючы на пікеце, палітык адзначыў: "Дэмакратычная і беларуская Беларусь разам з тымі, хто адстойвае свабоду ва Украіне. І мы, і вы — еўрапейцы, мы павінны вярнуцца ў еўрапейскую сям'ю. Гэта пытанне цывілізацыйнага выбару. Еўрасаюзу варта садзейнічаць гэтаму працэсу і, у прыватнасці, не толькі на словах асудзіць, але і выкарыстаць усе магчымасці, каб спыніць спробу неаімперскага рэваншу з боку Масквы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства