Суды ў Горадні: адзін штраф і сем папярэджаньняў
https://spring96.org./be/news/6960
2007
2007-05-25T10:00:00+0300
2007-05-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Ленінскім раённым судзе Горадні на дзесяць базавых адзінак аштрафаваны Максім Губарэвіч, яшчэ сямі актывістам вынесена папярэджаньне, паведамляе Радыё Свабода
Пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваным пікеце разглядаў судзьдзя Дзьмітры Мацеюк. Ён забараніў журналістам прысутнічаць пры разглядзе.
Моладзь прыйшла пратэставаць супраць разбурэньня старога паравога млына ў цэнтры Горадні на вуліцы Міхася Васілька. Яны трымалі расьцяжкі “Не губіце Горадню!” і “Ахоўваецца законам”. Іх затрымала міліцыя.