viasna on patreon

Суд за плакат «Аўтапошліна? Пайшлі на...»

2014 2014-03-10T09:17:02+0300 2014-03-10T09:17:02+0300 be

Працэс над актывістам АГП Сяргеям Пальчэўскім адбудзецца сёння ў Савецкім судзе Менску.

Пальчэўскі быў затрыманы міліцыянтамі ў нядзелю, 9 сакавіка, на перадвыбарчым пікеце каля Камароўскага рынку. Ён трымаў у руках плякат супраць падатку на аўтамабілі з надпісам «Аўтапошліна? Пайшлі на...».

Пальчэўскага даставілі ў аддзяленне милицыи Савецкага раёну. Знаёмыя паведамлялі, што з тэлефона Пальчэўскага, калі ён знаходзіўся ў міліцыі, рассылаліся смс «дзіўнага зьместу».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства