Пад амбасадай Расіі ў Мінску затрыманы ўдзельнікі пікету супраць акупацыі ў Крыме
https://spring96.org./be/news/69666
2014
2014-03-11T12:21:21+0300
2014-03-11T12:21:21+0300
2014-03-11T12:40:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zatrymannie.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
11 сакавіка ў Мінску каля амбасады Расіі былі затрыманы міліцыяй актывіст «Маладога фронту» з Гомеля Стас Була і актывіст гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Зміцер Карашкоў. Яны праводзілі пікет супраць расійскай акупацыі ў Крыме, трымалі плакаты «Пуцін – вораг Украіны і Расіі» і «Пуцін, прэч рукі ад Украіны – не вайне!».
На дадзены час Зміцер Карашкоў і Станіслаў Була знаходзяцца ў Цэнтральным РАУС Мінску.