viasna on patreon

БАЖ прыняла заяву з нагоды гвалту супраць журналістаў у Крыме

2014 2014-03-13T11:03:15+0300 2014-03-13T11:03:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pressing.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праўленне “Беларускай асацыяцыи журналістаў” звярнулася да усіх асобаў і арганізацый, задзейнічаных у канфлікце у Крыме, з заклікам тэрмінова спыніць гвалт і забяспечыць належныя ўмовы працы для журналістаў.

 

Заява ГА “БАЖ” з нагоды гвалту супраць журналістаў у Крыме

Напярэдадні прызначанага на 16 сакавіка ў Крыме рэферэндуму ў рэгіёне рэзка ўзмацніўся ціск на журналістаў.  Звесткі пра затрыманні і напады на нашых калег паступаюць цяпер штодня.

Жорсткі напад на журналістаў, са збіццём і пашкоджаннем камер, адбыўся 7 сакавіка на тэрыторыі ўкраінскай вайсковай тактычнай групы “Крым” у Севастопалі.

У ноч на 8 сакавіка ўзброеныя людзі забралі абсталяванне ў здымачнай групы агенцтва “Associated Press” у Сімферопалі.

9 сакавіка на ўездзе ў Крым людзі ў форме міліцэйскага падраздзялення “Беркут” абшукалі і пагражалі фізічнай расправай фотакарэспандэнту ўкраінскага сайта “Insider”.

10 сакавіка ў Луганску карэспандэнтам украінскіх тэлеканалаў «НТН» і «ТРК-Украіна» невядомыя перашкаджалі выконваць прафесійныя абавязкі, пагражалі, зневажалі іх і забіралі носьбіты з адзнятым матэрыялам.

Двое сутак не было нічога вядома пра лёс украінскіх журналістаў з выданняў «Украинскі тиждень» і «Главком», затрыманых людзьмі ў ваеннай форме 9 сакавіка на ўездзе ў Крым. Толькі 11 сакавіка ўвечары стала вядома, што іх вызвалілі.

Беларускія журналісты, якія знаходзяцца альбо знаходзіліся ў Крыме, сведчаць, што з-за некантралюемасці і непрадказальнасці абстаноўка там з’яўляецца скрайне небяспечнай для прадстаўнікоў прэсы.

ГА “БАЖ” лічыць недапушчальнай сітуацыю, калі журналістам не даюць выконваць прафесійныя абавязкі.

Тыя, хто дапускае гвалт у дачыненні да прэсы, дэманструюць свае сапраўдныя намеры – не даць распаўсюдзіць інфармацыю, непажаданую для пэўных палітычных колаў.

Мы падкрэсліваем, што ў "гарачыя кропкі" скіроўваюцца не шукальнікі прыгодаў, а прафесійныя рэпарцёры, праца якіх – данесці да людзей максімальна поўную карціну падзеяў.

Гвалт над журналістамі не толькі не дазваляе ўладам схаваць інфармацыю, але і спараджае ў грамадстве плёткі, правакуе выдумкі і напружвае абстаноўку.

ГА “БАЖ” звяртаецца да ўсіх асобаў і арганізацый, задзейнічаных у канфлікце, з заклікам тэрмінова спыніць гвалт і забяспечыць належныя ўмовы працы для журналістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства