У Мінску правераць інфраструктуру на даступнасць
https://spring96.org./be/news/69743
2014
2014-03-13T11:10:48+0300
2014-03-13T11:10:48+0300
2014-03-13T11:27:52+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/invalid.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Офіс па правах людзей з інваліднасцю пачынае маніторынг безбар'ернага асяроддзя аб'ектаў Чэмпіянату свету па хакеі 2014.
У рамках маніторынгу, па папярэдніх дадзеных, будзе абследавана каля 100 аб'ектаў, сярод якіх: спартыўныя збудаванні, гасцінічныя комплексы, транспарт, аб'екты сферы паслуг (кафэ, рэстараны), аб'екты аховы здароўя.
Маніторынг безбар'ернага асяроддзя будзе праходзіць у красавіку 2014 года. Для валанцёраў будзе праведзены падрыхтоўчы трэнінг па методыцы ацэнкі безбар'ернага асяроддзя.
Калі вам цікава даведацца больш аб безбар'ерным асяроддзі, yнесці свой уклад у павышэнне даступнасці Мінску, напішыце арганізатарам. Заяўкі прымаюцца да 24 сакавіка 2014 года на электронны адрас info@disright.org з пазнакай «Хакей».