viasna on patreon

У Мінску пройдзе лекцыя "Прававыя механізмы ў праваабарончай дзейнасці"

2014 2014-03-14T11:43:52+0300 2014-03-14T11:43:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/femida2-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адкрытая лекцыя "Прававыя механізмы ў праваабарончай дзейнасці" пройдзе 17 сакавіка (панядзелак) у 19.00. Месца правядзення будзе паведамлена дадаткова.

 
Як дзейнічаюць прававыя механізмы? Ці бываюць праваабаронцы без юрыдычнай адукацыі? Права і закон - гэта адно і тое ж? Як працуе права? Як праз права вырашаць грамадскія праблемы? - yа гэтыя і іншыя пытанні адкажа кіраўнік Цэнтра Прававой Трансфармацыі Lawtrend - Алена Танкачова.
 
Моладзевая праваабарончая група-Беларусь (каманда "Правы Чалавека "на пальцах") запрашае студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў, грамадскіх актывістаў і ўсіх, каму цікавая тэма лекцыі.
 
Для ўдзелу ў лекцыі неабходная папярэдняя рэгістрацыя ( колькасць месцаў абмежавана): ліст з імем і прозвішчам адпраўляйце на скрыню belmpd@gmail.com з паметкай «Лекцыя».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства