Сёння суд над Вінаградавым і Арцыбашавым
Грамадскі актывіст Павал Вінаградаў учора пайшоў адзначыцца ў інспекцыю Маскоўскага р-на (ён знаходзіцца пад наглядам). З ім быў і яго паплечнік Аляксандр Арцыбашыў. А потым сувязь з імі абарвалася на некалькі гадзінаў, паведаміла "Наша ніве" жонка Вінаградава Святлана.
Увечары Вінаградава знайшлі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, туды ж прывезлі і Арцыбашава.
Справу актывістаў будуць разглядаць сёння ў судзе Маскоўскага раёну.
Ніякай акцыі хлопцы не планавалі. Апошнім часам затрыманні ў Мінску практыкуюцца напярэдадні грамадска значных акцый або прыезду ў Мінску чыноўнікаў высокага рангу з Расіі.
Нагадаем, Павел Вінаградаў быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 г. і быў асуджаны на чатыры гады зняволення ў калоніі строгага рэжыму. У верасні 2011 г. ён быў вызвалены на аснове ўказу Лукашэнкі, хоць сам памілавання не прасіў.
З 10 красавіка 2012 г. да Паўла быў прыменены рэжым прэвентыўнага нагляду на два гады. Ён павінен быць дома пасля 20:00 і да 7:00, яму забаронена пакідаць Мінск без дазволу міліцыі.
Больш жорсткі рэжым матывавалі тым, што Павел не пакінуў грамадскую дзейнасць, некалькі разоў прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці - праводзіў некалькі гучных акцый, а тэрмін адбытых на Акрэсціна сутак у яго набліжаецца ўжо да 100.