viasna on patreon

Бабруйск: міліцыя займаецца справай антываеннага пікета

2014 2014-03-14T12:26:05+0300 2014-03-14T12:26:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babrujsk-piket-vajna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галіна Смірнова, старшыня бабруйскай суполкі РЭП, распавяла, як прайшоў яе візіт да маёра міліцыі Сяргея Рудзько. Нагадаем, яе і журналістку Марыну Малчанаву апытвалі наконт антываеннага пікета.

-Я правяла ў кабінеце Рудзько шмат часу, бо запісвала кожнае пытанне маёра і свае адказы. Ён цікавіўся, якую ролю ў пікеце адыгрывалі журналісты і канкрэтна Марына Малчанава. Пытаў, ці прысутнічаў там рэдактар "Бабруйскага кур'ера" Анатоль Санаценка, ці дапамагала нам Марына несці расцяжку. Сяргей Рудзько задаў шмат пытанняў, на большасць з іх я адмовілася адказваць. Напрыклад, у мяне цікавяцца "было шэсце ці не было яго?" А якая розніца, што я адкажу, усё роўна ж будуць судзіць за тое, што яно было, - каментуе Галіна Смірнова.

У гэты раз Сяргей Рудзько праводзіў апытанне для складання адміністрацыйных пратаколаў. Ён запрасіў Марыну Малчанаву на 17 сакавіка, а Галіну Смірнову - на 18 сакавіка.

Апошнім часам незалежная журналістка Марына Малчанава адзначае высокую ўвагу да сваёй персоны з боку міліцыі і інтэрнэт-ананімаў. Нагадаем, нядаўна ад яе імя дасылаліся электронныя лісты з абразамі ў бок мясцовых актывістак.   Сёння Марына паведаміла, што атрымала ліст з пагрозамі ўжо ў свой бок. Нейкі "Іван Іваноў" з пошты ivan_i02@bk.ru даслаў наступнае: "Ж...нов дописался и успокоился и кое-кто тоже станет больше уделять времени нормальным человеческим ценностям".

Хутчэй за ўсё "Іваноў" меў на ўвазе Алега Жалнова, бабруйскага блогера, які працяглы час судзіцца з супрацоўнікамі ДАІ і міліцыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства