viasna on patreon

Расійская “Праваабарончая сетка” зьвярнулася да беларускіх уладаў з заклікам спыніць перасьлед “Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Расійскія праваабаронцы сумняваюцца ў адсутнасьці палітычных падаплёкі таго, што адбываецца.

2003 2003-09-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжрэгіянальная грамадзкая арганізацыя “Праваабарончая сетка”, якая аб’ядноўвае праваабаронцаў з 22 гарадоў Расійскай Федэрацыі, зьвярнулася з лістамі да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Старшыні Вярхоўнага суда з заклікам спыніць перасьлед “Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

У лісьце, які накіраваны міністру юстыцыі, дырэктар “Праваабарончай сеткі” Андрэй Блінушоў указвае:
“Наша арганізацыя, якая аб’ядноўвае праваабаронцаў многіх рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, надзвычай занепакоеная паведамленьнем апра спробы асобных супрацоўнікаў узначальваемай Вамі ўстановы зачыніць адну з найбольш вядомых няўрадавых арганізацыяў Вашай краіны – Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Актывісты Цэнтру “Вясна” добра вядомыя ў Расіі як кампетэнтныя эксьперты і сумленныя людзі. Нашае шматгадовае супрацоўніцтва дазваляет нам абгрунтавана сумнявацца ў адсутнасьці палітычнай падаплёкі таго, што адбываецца.
Пераканаўча Вас заклікаем выкарыстаць Ваш аўтарытэт і ўплыў дзеля спыненьня перасьледу вядомых ва ўсім сьвеце актівістаў. Падтрымайце рэнамэ Вашай Рэспублікі як дзяржавы цывілізаванай і дэмакратычнай”.

У лісьце Старшыні Вярхоўнага суда расійскія праваабаронцы пішуць: “Вывучаныя намі матэрыялы зыскаў, падрыхтаваных Мінюстам у суд, не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Заклікаем Вас падыйсьці да разгляду дадзенай справы, кіруючыся сумленьнем суддзі і бесстароннасьцю Феміды”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства