У Пракуратуру Гарадзенскай вобласці перададзены зварот
https://spring96.org./be/news/6992
2007
2007-05-29T10:00:00+0300
2007-05-29T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння актывісты грамадзянскай кампаніі “Выратуем Гародню” падалі ў пракуратуру Гарадзенскай вобласці скаргу, у якой выказваюць “занепакоенасць шэрагам парушэнняў заканадаўства аб архітэктуры і горадабудаўніцтве, а таксама аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.
Парушэнні былі здзейсненыя ўладамі горада Гародня і працягваюць мець месца, лічаць актывісты кампаніі, у 2005-2007 гадах падчас правядзення будаўнічых работ па так званым добраўпарадкаванні цэнтральнай часткі горада. Пад зваротам у пракуратуру падпісаліся 789 грамадзянаў, паведамляе Хартыя 97.