Улады Берасьця дазволі правядзеньне пікету у Міжнародны дзень абароны дзяцей
https://spring96.org./be/news/6999
2007
2007-05-30T10:00:00+0300
2007-05-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне 1 чэрвеня пікету падалі берасьцейскія арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), паведаміла Радыё Свабода.
Паводле словаў першага сакратара гаркаму ПКБ Людмілы Дзенісенкі, пікет мае прыцягнуць увагу да скасаваньня льготаў, якое істотна адаб’ецца й на дзецях.
Дарэчы, пікет у Берасьці ўпершыню пройдзе на стадыёне “Лякаматыў”, які пабудаваны на месцы былых габрэйскіх могілак.