Каўказскі Дырэктарат па Правах Чалавека выступіў у абарону Праваабарончага цэнтру “Вясна” і іншых грамадскіх арганізацый Беларусі.
Кахабер Гогашвілі, Старшыня Каўказскага Дырэктарата па Правах Чалавека. Зьвярнуўся з лістом да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку Тбілісі, Грузія
Рэзідэнцыя прэзідэнта
Мінск 220010
Рэспубліка Беларусь
Тэлефакс: (375) (172) 235 825
Паважаны спадар Прэзідэнт!
Ад імя Каўказскага Дырэктарата па Правах Чалавека Я зьвяртаюся да Вас, каб выказаць нашую вельмі сур’ёзную заклапочанасьць з нагоды шырокамасштабнай кампаніі па цкаваньню структураў грамадзянскай супольнасьці ў Рэспубліцы Беларусь.
Каўказскі Дырэктарат па Правах Чалавека зьяўляецца незалежнай няўрадавай арганізацыяй, у задачы якой уваходзяць маніторынг сітуацыі з правамі чалавека і забесьпячэньне захаваньня міжнародна-прававых нормаў і стандартаў у гэтай галіне.
Як нам стала вядома ў дадзены момант у Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь разглядаюцца справы пра ліквідацыю наступных арганізацыяў:
Гродненскае абласное грамадскае аб’яднаньне “Ратуша” (за ажыцьцяўленьне выдавецкай дзейнасьці, за працу праваабарончай прыёмнай);
Грамадскае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” (за ажыцьцяўленьне маніторынга выбарчага працэсу, прадстаўніцтва ў судах інтарэсаў грамадзянаў);
Грамадскае аб’яднаньне “Прававая дапамога насельніцтву” (за аказаньне прававой дапамогі грамадзянам);
Грамадскае аб’яднаньне “Беларускі фонд “Касіяпея” (за супрацоўніцтва з забароненымі арганізацыямі);
Грамадскае аб’яднаньне “Жаночы адказ” (за непадпарадкаваньне загадам міністэрства юстыцыі, за непрадастаўленьне інфармацыі пра ўдзельнікаў арагнізацыі);
Грамадскае аб’яднаньне “Цэнтр маладзёжных ініцыятываў “Контур” (за атрыманьне грантаў).
У сувязі з гэтым, Каўказскі Дырэктарат па Правах Чалавека выказвае рашучую падтрымку вышэйназваным грамадскім аб’яднаньням і лічыць. Што гэта парушае свабоду выказваньня і свабоду асацыяцый у Рэспубліцы Беларусь. Таксама, Мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь спыніць пересьлед праваабаронцаў і выконваць міжнародныя абавязацельствы па абароне правоў чалавека, не выкананьне якіх ставіць пад пагрозу праграмы дапамогі, якія вітаюцца ўрадамі, адданымі прынцыпам дэмакратыі і прававой дзяржавы.
З павагай, Кахабер Гогашвілі
Старшыня Каўказскага Дырэктарата
Па Правах Чалавека