viasna on patreon

Баранавічы: арганізатар пікету супраць вайны Расіі з Украінай аштрафаваны на 15 базавых велічынь

2014 2014-03-21T17:17:41+0300 2014-03-21T17:17:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gundar-sud-baran-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 сакавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы Уладзіміра Гундара, які арганізаваў 4 сакавіка ў цэнтры Баранавічаў адзіночны пікет супраць вайны Расіі з Украінай. Вёў судовае паседжанне суддзя Станіслаў Півавар.

Уладзімір Гундар не прызнаў сябе вінаватым у парушэнні арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь – арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Ён адзначыў, што арт. 33 Канстытуцыі кожнаму гарантуе свабоду меркаванняў, поглядаў і іх вольнае выказванне. Таму, па словах грамадскага актывіста, 4 сакавіка ён правёў адзіночны пікет салідарнасці з украінскім народам супраць агрэсіі Расіі, накрыўшы плечы блакітна-жоўтым сцягам Украіны і разгарнуўшы каляровы плакат “пуцінскія банд-агрэсары геть з Украіны, прэч з Беларусі”.

Напрыканцы свайго выступу Уладзімір Гундар зачытаў з “Бібліі” мудрасць Саламона аб справядлівасці суддзяў, падкрэсліўшы, што суддзі ў сваіх рашэннях павінны кіравацца не толькі законам, але і маральнымі каштоўнасцямі.

Суддзя Станіслаў Півавар прызнаў Уладзіміра Гундара вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП РБ – арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і прысудзіў адміністрацыйны штраф у памеры 15 базавых велічынь (1 млн. 950 тыс. рублёў).

 

Фота: 1. Уладзімір Гундар чытае з “Бібліі” мудрасць Саламона аб справядлівасці суддзяў

2. Суддзя Станіслаў Півавар вядзе судовы працэс

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства