viasna on patreon

Незалежнага журналіста з Берасця выклікалі ў пракуратуру

2014 2014-03-22T12:16:00+0300 2014-03-23T12:17:27+0300 be

Незалежнага журналіста Яўгена Скрабца апыталі ў гарадской пракуратуры Берасця. Як распавёў Яўген, супрацоўнікаў пракуратуры цікавіла ці супрацоўнічае ён з Беларускім Радыё Рацыя:

- Памочнік пракурора Паўлава складала апытанне, ці можна назваць гэту паперу пратаколам я не ведаю, было напісана, што гэта апытанне. Яна задала мне два пытанні. Па-першае, ці маю я акрэдытацыю, як прадстаўнік Радыё Рацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Другое пытанне, ці публікаваў я матэрыялы дыскрэдытуючыя Рэспубліку Беларусь, яе ўнутраную і знешнюю палітыку ў нейкіх СМІ.

Яўген Скрабец адмовіўся адказваць на гэтыя пытанні і падпісваць пратакол апытання. Журналіст звярнуўся да праваабаронцаў па юрыдычную дапамогу. Яўген Скрабец звязвае гэты выклік у пракуратуру з мясцовымі выбарамі і Чэмпіянатам свету па хакеі, які сёлета пройдзе ў Беларусі.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства