viasna on patreon

Лукашэнка гатовы падпісаць прашэньні пра памілаваньнe ад палітвязьняў

2014 2014-03-23T15:00:34+0300 2014-03-23T15:00:34+0300 be

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля галасаваньня на выбарах дэпутатаў Менгарсавета на ўчастку № 1 Вясьнянскай выбарчай акругі № 39.

 «Будзе зварот — будзе подпіс. Ня будзе зваротаў — ані чэмпіянат сьвету (па хакеі ў Менску — рэд.), ані гадавіны (перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і вызваленьня Беларусі — рэд.) — анічога не дапаможа», — цытуе словы кіраўніка краіны Інтэрфакс.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што асьвятленьне тэмы палітвязьняў незалежнымі СМІ толькі «напружвае абстаноўку».

«Я часта вам казаў: не напружвайце абстаноўку. Вінаватыя — ціха, без шуму, без гвалту давайце ўнутры краіны вырашаць гэтае пытаньне... Вы вывелі гэтыя пытаньні на міжнародны ўзровень — вам сымэтрычны адказ... Мае прапановы застаюцца ў сіле», — сказаў Лукашэнка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства