Асудзілі Дзяніса Садоўскага
У Кастрычніцкі суд Менска прывезлі адказнага сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага. Тут будзе разглядвцца адміністратыўная справа актывіста, якога вінавацяць артыкулу 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Справу разглядае суддзя Сяргей Германовіч.
Дзяніс Садоўскі, які з’ўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты па Чыгуначнай акрузе № 20 у Менску Максіма Гацака, быў затрыманы на участковым выбарчым участку № 53, калі спрабаваў высветліць прычыну выдалення з участка назіральніцы ад БХД. У выніку самога Дзяніса Садоўскага затрымалі супрацоўнікі міліцыі і склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 17.1 аб дробным хуліганстве.
Выходныя Дзяніс Садоўскі правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
***
У пратаколе запісана, што Садоўскі "наўмысна ўчыніў скандал са старшынём камісіі Касцюкевіч В.В., падчас якога бегаў, гучна крычаў, актыўна жэстыкуляваў, на неаднаразовыя патрабаванні спыніць не рэагаваў, чым парушыў грамадскі парадак і выявіў непавагу да грамадства".
Суддзя Германовіч пакараў актывіста арыштам на 2 сутак і вызваліў з залы суда, паколькі Садоўскі адбыў гэтыя суткі на Акрэсціна.